아래는 노래 가사입니다. Люк, я твой тата , 아티스트 - HURMA 번역 포함
번역이 포함된 원본 텍스트
HURMA
Люк, я твой тата.
А дзе ён, мой тата?
Я, у якога заўжды з краю хата.
Быў гадаванцам матулі з бабуляй.
Тое, што мелі, у тое абулі.
Тое, што мелі, з таго і кармілі.
Не, я не скарджуся, ты не падумай.
Дайце мне іншае — дык не пайду.
Толькі цябе так і не замянілі.
Не замянілі.
Быў ні сваім ні чужым — анічыйным.
Уноч сыходзіў да іншай жанчыны,
потым праз тыдзень вяртаўся дадому,
што там з табою было — невядома.
Люк, я твой тата.
А дзе ён, мой тата?
Знік ды зляцеў у невядомыя штаты.
У невядомыя штаты.
Хто навучыў мяне ўсяму?
Усяму.
Пэўна, не ты, скажы, чаму?
Чаму?
Сам навучыўся, як трэба галіцца,
у мамы пытаўся, дзе б не памыліцца,
а мне ж патрэбна было так нямнога:
толькі бацькоўскага слова якога.
Люк, я твой тата.
А дзе ён, мой тата?
У спадчыну мне перайшла твая хата,
дзе я не жыў аніводнае ночы.
Я ўжо не помню амаль твае вочы.
Хто навучыў мяне ўсяму?
Усяму.
Пэўна, не ты, скажы, чаму?
Чаму?
Хто навучыў мяне ўсяму?
Усяму.
Пэўна, не ты, скажы, чаму?
Чаму?
다양한 언어로 된 노래
모든 언어로 고품질 번역
몇 초 만에 원하는 텍스트를 찾으세요