아래는 노래 가사입니다. Куфаль піва, келіх віскі , 아티스트 - Крамбамбуля 번역 포함
번역이 포함된 원본 텍스트
Крамбамбуля
Куфаль піва, келіх віскі налівай хутчэй!
Куфаль піва, келіх віскі паўтары яшчэ!
Так казаў Крывавы Білі, так казаў штодзень.
Маё піва, маё віскі дзе?
Не выходзіў ён з салуну і ў касьцёл ня йшоў.
З раніцы ён пачынаў сваё пьяное шоў:
— Куфаль піва, келіх віскі налівай хутчэй!
Піва, віскі паўтары яшчэ!
Неяк хлопцы у салуне пачалі страляць
Білі ў гэтай страляніне стрэліў хлопцаў зь пяць.
Засудзілі потым Білі, павялі караць,
Нe далі у покер дагуляць.
І намыліўшы вяроўку запытаў шэрыф:
— Што жадаеш перад сьмерцю, Білі, гавары!
— Куфаль піва, келіх віскі мне налі, шэрыф,
Потым піва, віскі паўтары.
Налівалі, паўтаралі Білі і сабе,
І пападалі, паснулі, захраплі усе.
І адзін Крывавы Білі хрыпла ўсё крычэў:
— Піва, віскі паўтарыць яшчэ!
다양한 언어로 된 노래
모든 언어로 고품질 번역
몇 초 만에 원하는 텍스트를 찾으세요