Папараць-кветка - Нейро Дюбель

Папараць-кветка - Нейро Дюбель

  • Альбом: На Марс!

  • 출시년도: 2015
  • 언어: 벨로루시어
  • 지속: 3:26

아래는 노래 가사입니다. Папараць-кветка , 아티스트 - Нейро Дюбель 번역 포함

노래 가사 " Папараць-кветка "

번역이 포함된 원본 텍스트

Папараць-кветка

Нейро Дюбель

Кветка ў нетрах лясных распускалася,

Залатая, агністая, сіняя,

На купаллі, на росным купаллі,

Ў бураломнай лясной лагчыне.

У глушы, дзе туманы белыя,

Дзе жывуць лесуны і трасца,

Як заўсёды, шукалі смелыя

Кветку-папараць, кветку шчасця.

Як жадалі мець гэту кветку

Цёмных пушчаў глухія шаты,

Каласы на бедных палетках,

Людзі ў цёмных, закураных хатах!

Ўсё было ў тую ноч звычайным:

Над агнямі лёталі цені,

Пяткі «Янку» прывычна чаканілі,

Пахла мёдам мурожнае сена.

За вячэру скупую сядалі

Дзеці бедныя пры лучыне;

Загубіўшы вянок, рыдала

Панам збэшчаная дзяўчына.

У клапоўніку лаяўся п’яны,

За карчмою кагосьці білі,

Хтось на пузе ляжаў адшмаганы,

І кабета над ім галасіла.

З каліты салёнай, парожняй

Залатоўку узяўшы ў рукі,

Дзед шпурляў яе ў «божае вогнішча»,

Каб сухоты пусцілі ўнука.

Ўся краіна над працай гарбела,

Ела бульбу, не бачыла сала,

Ўсе маліліся, ўсе цярпелі,

І ўсе, як нямыя, маўчалі.

І не ведалі вёскі ў дубровах,

Людзі хмурыя і палеткі,

Што ўсяму ўжо знайшлося Слова,

Што яно прагрыміць над светам,

Што язык залаты атрымалі

Ў гэту ноч пушчы цёмнай шаты,

Рэчак поўных лянівыя хвалі,

Занядбаныя, чорныя хаты.

Хоць нясцерпным ставала гора —

Наваколле пакуль што маўчала.

Ноч плыла агнямі і зорамі…

Нарадзіўся Янка Купала.

200만 개 이상의 가사

다양한 언어로 된 노래

번역

모든 언어로 고품질 번역

빠른 검색

몇 초 만에 원하는 텍스트를 찾으세요