Рыцарства сышлося - Стары Ольса

Рыцарства сышлося - Стары Ольса

  • Альбом: Музыка вялікага княства літоўскага

  • 출시년도: 2007
  • 언어: 벨로루시어
  • 지속: 5:33

아래는 노래 가사입니다. Рыцарства сышлося , 아티스트 - Стары Ольса 번역 포함

노래 가사 " Рыцарства сышлося "

번역이 포함된 원본 텍스트

Рыцарства сышлося

Стары Ольса

Рыцарства ўсё сышлося слаўнае залатое

Да князя Радзівіла ў Селішча Ямское

Дым ужо за агнішчам ўгору слупом нясецца

Кроў ужо маскавітаў струмянём ліецца

Тры пасткі па ўзлессі ворагі прыхавалі

Скеміўшы тое літвіны з коней пассядалі

Ворагаў у засадах, гэтых ды парубілі

Як свіней калолі, у балоце тапілі.

Але ж наперад паімчаў, гуф літоўскі лепшы

Трапіў у пастку да стральцоў, да стральцоў пярвейшых

Дружныя залпы стральцы, па літвінах пусцілі

Потым нашых вершнікаў на канях парубілі.

Палеглі слаўны рыцары, Зянкевіч ды Ціхінскі

Быў жа яшчэ забіты там, рыцар Ян Тымінскі

Ўсе яны служылі ў Ёрдановай роце

Доўг свой Айчыне аддалі рыцарскі ў годнай цноце

Многія князя рыцары праз ворага падманы

Зведалі ран крывавых, цяжкія мелі раны.

Ды Радзівіла слугі, раны ператрывалі

За кроў забітых літвінаў ворага пакаралі

Шмат хто у бітве з ворагаў там галавы пазбыўся

Ці пад ударам дзіды навек угаманіўся

Секлі баярскія ілбы, секлі і білі многа

Там жа вязалі у палон маскаля ліхога.

Гетман аплакаў палеглых, годна іх пахаваўшы

Славу героям навякі, гонар ім абяцаўшы

Рыцараў ды герояў, войска суправаджала,

Славаю іх апошні шлях годна аздабляла.

Гетман зноў загадаў трубіць, коней зноў асядлаці

Прагне ў сечы лютай зноў маскоўца спаткаці.

200만 개 이상의 가사

다양한 언어로 된 노래

번역

모든 언어로 고품질 번역

빠른 검색

몇 초 만에 원하는 텍스트를 찾으세요