아래는 노래 가사입니다. Kosmas , 아티스트 - Vinsent 번역 포함
번역이 포함된 원본 텍스트
Vinsent
Глядзі
Гэта ўсё пакаленьне
Яно нібыта насеньне
Да нябёсаў прарастае
Ляці
І хай, гэта няпроста
Мы будуем космас
І ракеты запускаем
На вакзале першы раз без бацькоў з маім кянтом
Мне чатырнаццаць, едзем на Менск, вось ён перон
Пяць гадзін электрычкі - вось табе школа жыцьця
Пяць гадзін усяго, і я на «Дынама» стаяў
Памятаю, як пражэктар гэты вялікі газон асьвяціў
Мы на зборнай першы раз і шалёна крычым
Вось табе адказ, адкуль усё гэта, вось табе адказ
Гэта проста код, і гэты код у кожным з нас
Проста не шукай пад вадою каменьня
Зразумей, што гэта насеньне
Яно прыляціць у кожны дом, у кожную хату
І твой раён ужо ня будзе такім, як быў
Забудзь гэта, як страшны сон
Перамены нібы зь вядра ліюць на парасон
Мой фасон такі, як быў, усё тыя ж боты праўды
Дзякуй, хто са мной, і астатніх вітаці рады
Глядзі
Гэта ўсё пакаленьне
Яно нібыта насеньне
Да нябёсаў прарастае
Ляці
І хай, гэта няпроста
Мы будуем космас
І ракеты запускаем
Надыходзіць момант, і кожны адкажа за сваё
Можа ты ня ведаў, але гэтак было даўно
Я б сказаў, заўсёды, покуль існуе гэты сьвет
Надыходзіць момант, і кожны з нас разьлічыць свой век
Я помню, 2006, парк Янкі Купалы
Дашкевіч на мегафоне, нашы сэрцы палалі
Зразумей нарэшце, ты можаш яго схаваць надоўга
Але парасткі ўжо ўзыйшлі, таму хапай рыдлёўку
Проста не шукай пад вадою каменьня
Зразумей, што гэта насеньне
Яно ўзыйдзе, яго не спыніць
Яно будзе жыць, пакуль жывем мы
Мы пройдзем праз мост
Але пакуль мы ставім сваі
Такі ўжо наш лёс
Дзякуй, вас не запыталі
Мы пройдзем праз гэты лес
І нас сустрэне сьвітанак,
А што ты хацеў?
Ноч пераўтвараецца ў ранак
Глядзі
Гэта ўсё пакаленьне
Яно нібыта насеньне
Да нябёсаў прарастае
Ляці
І хай, гэта няпроста
Мы будуем космас
І ракеты запускаем
다양한 언어로 된 노래
모든 언어로 고품질 번역
몇 초 만에 원하는 텍스트를 찾으세요