아래는 노래 가사입니다. Pavietrany Šar , 아티스트 - N.R.M. 번역 포함
번역이 포함된 원본 텍스트
N.R.M.
О.к. Тут усё о.к.
Толькi дыхаць мне з кожным днём цяжэй.
Паветра зусiм няма.
Колькi не ўздыхай — усё дарма.
Глядзець на брудны горад
I крэмзаць мэмуары
Ня варта вачэй i ня варта рук.
I я гляджу на зоры
I я гляджу на хмары
I слухаю ўласнага сэрца стук.
Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне — сьветлы абшар!
Падымi мяне над мiтусьнёю.
Падымi мяне, Паветраны шар!
Ляцець, над зямлёй ляцець,
Бачыць гарады, бачыць сто дарог.
Глядзець, на мяне глядзець
Сонным позiркам будзе мой народ.
На нешта вырашацца
Прысьпеў, напэўна, час!
Паветрам свабоды дыхаю я.
Унiзе сям’я ды праца
I сто неадкладных спраў,
Якiя сто разоў я адкладаў.
Няхай вы казалi мне
Пра няўдзячны лёс ды пра сумны фiнал,
Але бачыў неба я,
Дыхаў небам я, неба я кранаў.
다양한 언어로 된 노래
모든 언어로 고품질 번역
몇 초 만에 원하는 텍스트를 찾으세요