Балада аб маці - Песняры

Балада аб маці - Песняры

Альбом
Творы Ігара Лучанка у выкананні анамбля "Песняры"
Год
2003
Язык
`벨로루시어`
Длительность
407260

아래는 노래 가사입니다. Балада аб маці , 아티스트 - Песняры 번역 포함

노래 가사 " Балада аб маці "

번역이 포함된 원본 텍스트

Балада аб маці

Песняры

На бітву крывавую сына праводзіўшы з хаты,

На шчасьце і ўдачу пасеяла маці зярняты.

Калі дачакаецца маці з тых зерняў усходу,

Сын прыдзе з паходу, са славую прыйдзе з паходу.

Дарэмна ўздыхала, чакала і шчасьця, і долі:

Упалі зярняты на камень шчарбаты ў полі.

На камень упала цярплівая маці ў зьнямозе,

У роспачы скардзіцца стала знаёмай дарозе:

«Пачуй мае словы, улашчы свой камень суровы.

За гэта вярбою гатовая стаць над табою».

Сказала дарога ёй: «Скардзішся, маці, дарма ты.

Ня ўзыдуць зярняты, бо палі на камень шчарбаты.

Ня першая ты каля камню заходзішся з жалю:

Ня раз на ім сеялі, але ні разу ня жалі!

На нашыя нівы яго закацілі чужынцы,

Чужы і маўклівы, даўно ён ляжыць пры гасьцінцы».

З дарогі ўставала, як каменю маці казала:

«Вады табе мала і матчыных слёз табе мала!

Цяпер я крывёю сваёю цябе заклінаю:

Ня стану зямлёю, а каменем стану сама я!"

І тройчы такою кляцьбою той камень пракляла.

Стаў камень зямлёю, сама ж яна каменем стала.

На камні былым пры дарозе ўзыходзяць зярняты.

Вяртаецца сын па дарозе з паходу дахаты.

200만 개 이상의 가사

다양한 언어로 된 노래

번역

모든 언어로 고품질 번역

빠른 검색

몇 초 만에 원하는 텍스트를 찾으세요