아래는 노래 가사입니다. Ліхтары (2007) , 아티스트 - Sciana 번역 포함
번역이 포함된 원본 텍스트
Sciana
Нас сустракаюць толькі ліхтары,
Начны праспект, мы разам з ім гарым.
Адлік пайшоў, пачаўся новы, іншы час.
Я бачу шлях – уздоўж гараць вагні,
Я разумею ўсё і ўсіх, калі
Няма нікога, апроч ліхтароў і нас.
Усё згарэла, зьнікла, адышло,
Усё, што будзе, некалі было,
І два гады, нібы дзве тысячы да іх.
Заплюшчыць вочы, крочыць на святло,
Яно вядзе, яно заўжды вяло,
Тут не патрэбны зрок і не патрэбны слых.
Мы выбіраем мэту і шляхі,
Мы выбіраем, што, як і калі,
Але назад чакаюць нас заўжды
Начная цішыня і ліхтары.
다양한 언어로 된 노래
모든 언어로 고품질 번역
몇 초 만에 원하는 텍스트를 찾으세요