아래는 노래 가사입니다. Тост за прышласць , 아티스트 - Sciana 번역 포함
번역이 포함된 원본 텍스트
Sciana
Нас злучаць рыфмы лёсаў, і тады
Я асэнсую – звыш наканавана
Глытаць пажоўклыя і стылыя гады,
Змяніць усё, што мне імпанавала.
Я зразумею, што спадзеў накшталт
Глытка вады, калі пяршыць у горле.
Я буду шчырым носбітам парад –
Адзінае – на што яшчэ я буду здольны.
І нас памірыць удасканалены вэрлібр,
Калі пачнем шукаць паміж радкамі
Ўсе тыя словы, што раней былі,
А мы ў жыццёвым тлуме прапускалі.
Нас злучаць рыфмы лёсаў.
І гады.
Але пасля – яшчэ бязмежнасьць часу.
На тым баку яе – адны крыжы,
На гэтым – мы сёння п’ем за прышласць нашу.
다양한 언어로 된 노래
모든 언어로 고품질 번역
몇 초 만에 원하는 텍스트를 찾으세요