아래는 노래 가사입니다. Iržavaja dziaržava , 아티스트 - Лявон Вольскі 번역 포함
번역이 포함된 원본 텍스트
Лявон Вольскі
Іржавая дзяржава
Сваю атруту п'е.
Ні жалем, ні пажарам
Не ўратаваць яе.
Карозія мэтала
Пажэрла мэханізм.
З усіх магчымых рухаў
Дасяжны толькі ўніз.
Рэфрэн:
Пад ветрам задрыжала
Іржавая дзяржава.
Ёй дыхае ў сьпіну
Сапраўдная краіна.
Жрацы іржавай сэкты
Па вушы ў хлусьні.
Сабе не вераць самі,
Каго зь іх не вазьмі.
Яны чытаюць мантру:
"Нідзе няма іржы!".
Але ўсе ўсё бачаць —
Кажы ці не кажы.
Рэфрэн:
Пад ветрам задрыжала
Іржавая дзяржава.
Ёй дыхае ў сьпіну
Сапраўдная краіна.
Іржавая дзяржава
Скрыгоча і трашчыць.
Палохае турмою,
Застрашвальна крычыць.
Шмат роспачы і болю,
Няспраўджаных надзей.
Але іржы ўсё болей,
І скон усё бліжэй.
Рэфрэн:
Пад ветрам задрыжала
Іржавая дзяржава.
Ёй дыхае ў сьпіну
Сапраўдная краіна.
Пад ветрам задрыжала
Іржавая дзяржава.
Ёй дыхае ў сьпіну
Сапраўдная краіна.
다양한 언어로 된 노래
모든 언어로 고품질 번역
몇 초 만에 원하는 텍스트를 찾으세요