Ты помніш - Лявон Вольскі

Ты помніш - Лявон Вольскі

Год
2020
Язык
`벨로루시어`
Длительность
204140

아래는 노래 가사입니다. Ты помніш , 아티스트 - Лявон Вольскі 번역 포함

노래 가사 " Ты помніш "

번역이 포함된 원본 텍스트

Ты помніш

Лявон Вольскі

Ты помніш, помніш, безумоўна,

І тую ноч, і той настрой,

Што панаваў над намі роўна —

І над табой, і нада мной…

Драты дрыжалі пераборам,

Аб нечым дзіўным месяц сьніў,

І рысы даўняга сабора

Так чотка млелі ў вышыні.

Нячутна шамацела лісьце,

Саткалі зоры з срэбра ніць…

У тую ноч мы пакляліся

Жыць і любіць…

Любіць і жыць.

І мы жылі… І мы любілі…

І несьлі прагу і любоў…

Часы дзяціных сноў-ідылій

Да нас ня вернуцца ізноў…

Жыцьцё далей нас весьці стане,

Надорыць новых песень-дум,

І мужнай сталасьці жаданьні

На нас пячатку пакладуць.

А ўжо ня вернецца з гадамі

Ні тая ноч, ні той настрой,

Што панаваў тады над намі —

І над табой, і нада мной.

200만 개 이상의 가사

다양한 언어로 된 노래

번역

모든 언어로 고품질 번역

빠른 검색

몇 초 만에 원하는 텍스트를 찾으세요