아래는 노래 가사입니다. Lohkija-lohkija , 아티스트 - Лявон Вольскі 번역 포함
번역이 포함된 원본 텍스트
Лявон Вольскі
Здымай сядло, гасі сьвятло,
Па плечы сьнегу намяло.
Ці то ня сьнег, ці проста час
Зьмяняе сьвет, зьмяняе нас.
Растуць дамы пасьля дажджу,
Будуем мы сваю мяжу.
Будуем мы магутны мур,
Каб там схаваць сваю душу.
Лёгкія-лёгкія нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя.
Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.
У сьветлым сьне ці ў цёмных днях
Сказалі мне, што ты – мая.
Ніхто нічый, усе свае,
І кожны дбае пра сябе.
І кожны сам сабе бальзам
На раны лье начной парой.
І мы глядзім бязглузды фільм,
Дзе кожны – сам сабе герой.
Лёгкія-лёгкія нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя.
Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.
Было і ёсьць, і наша злосьць
Нібыта ў глытках нашых косьць.
Над намі страх нібыта сьцяг,
І мы жывем, нібы ў гасьцях.
Зьбірай сяброў, запальвай газ -
Усё стагодзьдзе – дэкаданс.
Здымай сядло, гасі сьвятло -
Па плечы сьнегу намяло.
Лёгкія-лёгкія нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя.
Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.
Лёгкія-лёгкія-а.
Цяжкія-цяжкія-а.
Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.
다양한 언어로 된 노래
모든 언어로 고품질 번역
몇 초 만에 원하는 텍스트를 찾으세요